Перанаспароз цыбулі

Перанаспабоз цыбулі або Несапраўдная мучністая раса цыбулі[1] — захворванне цыбулі, выкліканая грыбападобным мікраарганізмам віду Peronospora destructor[2].

Пачатковая стадыя развіцця хваробы на лісці цыбулі

Апісанне

правіць

Peronospora destructor сустракаецца ва ўсім свеце[3]. Выкліканая ім мучністая раса лічыцца самай небяспечнай хваробай цыбулі[4] . У асноўным сустракаецца на рэпчатай цыбулі, але зрэдку сустракаецца і на цыбулі скарадзе і на цыбулі-шалот. Асабліва небяспечны для насеннікаў[1], дзе страты ўраджаю могуць даходзіць да 50 %[4]. Лісце і стрэлкі хворых пасадачных цыбулін робяцца бледна-зялёнымі, пакрываюцца шэра-фіялетавым наалётам грыбніцы і спор паразіта[1]. Расліны жаўцеюць, дрэнна растуць, у вільготнае надвор’е паўторна пашкоджваюцца паўпаразітнымі грыбамі і загніваюць[1].

Эпідэміялогія

правіць

Першакрыніцай хваробы з’яўляюцца заражаныя цыбуліны з насенных плантацый. Грыб зімуе ў цыбулінах, раслінных рэштках[1]. Споры, выпрацаваныя патагенам, распаўсюджваюцца на працягу дня і адразу прарастаюць у гіфы на заражаных раслінах. Для іх прарастання неабходна ўвільгатненне лісця на працягу 6-12 гадзін. Лепш за ўсё ўзбуджальнік развіваецца пры тэмпературы 10-22 °C і вільготнасці паветра больш за 95 %. Развіццю хваробы таксама спрыяе чаргаванне перыядаў дажджлівага і бездажджлівага надвор’я[2] . Ааспоры ў глебе могуць заставацца жыццяздольнымі не менш за чатыры гады[3].

Меры барацьбы

правіць

Вельмі важную ролю адыгрывае прасторавая ізаляцыя насенных плантацый цыбулі ад плантацый, дзе вырошчваецца цыбуля на пяро. У насенных садках варта выдаляць усе заражаныя расліны. Пры вырошчванні з насення неабходна выкарыстоўваць інтэнсіўную хімічную абарону. Апырскванне звычайна пачынаюць у другой палове мая і паўтараюць кожныя 10-14 дзён. Першапачаткова выкарыстоўваюць сістэмныя фунгіцыды (пранікальныя ў тканкі раслін), якія змяшчаюць такія рэчывы, як: металаксіл, беналаксіл, цымаксаніл, прапанакарб, дыметаморф, у сумесі з фунгіцыдамі, не пранікальнымі ў тканкі раслін; манкацэб, метырам, хлораталаніл, флуазінам. У больш позняй фазе выкарыстоўваюцца фунгіцыды, якія не пранікаюць у тканкі расліны. Каб дакладна вызначыць час першага апырсквання, варта вызначыць колькасць спараносных спор. Для гэтага выкарыстоўваецца апарат для іх захопу і імунафлюарэсцэнтная рэакцыя для іх ідэнтыфікацыі з дапамогай монакланальных антыцелаў. Пры немагчымасці такой дыягностыкі першае апырскванне варта праводзіць пры з’яўленні першых сімптомаў захворвання[2].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д А. С. Шуканаў. Перанаспарозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 170. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б в Selim Kryczyński  (польск.), Zbigniew Weber (red.), Fitopatologia. Choroby roślin uprawnych, t. 2, Poznań: PWRiL, 2011, ISBN 978-83-09-01077-7
  3. а б Janusz Błaszkowki, Mariusz Tadych  (ВД), Tadeusz Madej  (ВД), Przewodnik do ćwiczeń z fitopatologii, Szczecin: wyd. AR w Szczecinie, 1999, ISBN 83-87327-23-9
  4. а б Mączniak rzekomy cebuli — objawy, zapobieganie, zwalczanie — dr Agrecol(нявызн.). Agrecol. Праверана 2 ліпеня 2024.

Літаратура

правіць