Перламутравыя воблакі
Перламутравыя воблакі — тонкія, паўпразрыстыя воблакі, якія ўзнікаюць у стратасферы на вышыні 20-30 км. Па форме нагадваюць перыстыя воблакі і перыста-кучавыя воблакі, з вельмі моцнай ірызацыяй (вясёлкавай афарбоўкай па краях, прыкмета кропельна-вадкай будовы). Назіраюць зрэдку зімой, пераважна ў Паўночнай Еўропе і на Алясцы.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Перламутравыя воблакі