Адкрыць галоўнае меню

Перніла Крысціна Хіндсефельт (нар. 1968, Табу, Швецыя) ― шведская аніматарка, рэжысёрка, сцэнарыстка, кінапрадзюсарка.

Перніла Хіндсефельт
Дата нараджэння: 7 снежня 1968(1968-12-07) (50 гадоў)
Грамадзянства:
Прафесія: сцэнарыст, рэжысёр, кінапрадзюсар, кінарэжысёр
IMDb: nm0385600

БіяграфіяПравіць

Перніла Хіндсефельт нарадзілася 7 снежня 1968 года. Працавала гукарэжысёрам у ансамблі New Mime ў 1987 годзе, а затым вучылася ў мастацкай школе ў Стакгольме ў 1989 годзе. Працавала з рэкламай у Filmtecknarna AB ў Стакгольме і ў A-Film ў Капенгагене.

Дэбютавала ў 1994 годзе з кароткаметражным фільмам Petitessen, для якога яна таксама напісала сцэнар, прадзюсіравала і аніміравала. Яе другі фільм «Нічога не рабі, пакуль не пачуеш ад мяне» (1995) быў ганараваны некалькімі узнагародамі, у тым ліку Гульдбагге 1996 года ў катэгорыі «Лепшы кароткаметражны фільм».[1]

ФільмаграфіяПравіць

Рэжысёрка
  • 1994 — Petitessen
  • 1995 — Нічога не рабі, пакуль не пачуеш ад мяне
  • 1998 — Накцюрн
  • 1999 — Дзяўчыны, зоркі і цацкі
  • 2006 — Шахматы
  • 2009 — Ягуар & Бу і Ба
Сцэнарыстка
  • 1994 — Petitessen
  • 1995 — Нічога не рабі, пакуль не пачуеш ад мяне
  • 1998 — Накцюрн
  • 2006 — Шахматы
Прадзюсарка
  • 1994 — Petitessen
  • 1995 — Нічога не рабі, пакуль не пачуеш ад мяне
  • 1998 — Накцюрн
Аніматарка
  • 1991 — Галавакружныя прыгоды Калле Стропа и Гродана Боля
  • 1994 — Petitessen
  • 1995 — Нічога не рабі, пакуль не пачуеш ад мяне
  • 1998 — Накцюрн
  • 2006 — Шахматы
Ролі
  • 1988 — Небяспечнае кіно

Зноскі

СпасылкіПравіць