Персанал (фільм)

фільм

«Персанал» (польск.: Personel) — драматычны тэлефільм, зняты ў 1975 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1][2].

ПерсаналM:
польск.: Personel
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Zespól Filmowy "X"[d]
Працягласць 66 хв.
Краіна
Мова польская
Год 1975
IMDb ID 0073532

Апісанне фільма

правіць

Ромэк, чуллівы і адкрыты малады чалавек захоплены магіяй мастацтва, прыходзіць у оперу працаваць краўцом. Паступова, калі ён сутыкаецца з рэальнасцю за кулісамі — сваркамі, дробнай рэўнасцю, помслівасцю і разбэшчанасцю — яго ілюзіі разбураюцца. Фільм заканчваецца тым, што Ромэк сядзіць перад чыстым аркушам паперы, на якім ён павінен данесці на свайго сябра, калегу-краўца, якога звольнілі праз зламыснасць аднаго з акцёраў[1].

Акцёрскі склад

правіць

Узнагароды і намінацыі

правіць
Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Сп.
Кінафестываль Мангейм — Гайдэльберг[en] 06-11.10.1975 Гран-пры «Персанал» Перамога [3]
Фестываль польскага мастацкага кіно 1976[pl] Галоўная ўзнагарода ў катэгорыі тэлевізійных фільмаў «Персанал» Перамога [4]
Журналісцкая ўзнагарода ў катэгорыі тэлевізійных фільмаў Перамога

Крыніцы

правіць
  1. а б Kieślowski on Kieślowski 1993, p. 245.
  2. Personel (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана 12 красавіка 2023.
  3. 1975 | IFFMH-Chronik (ням.). Сайт Кінафестывалю Мангейм — Гайдэльберг[en]. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2024. Праверана 23 красавіка 2024.
  4. Archiwum | 1976 | Laureaci (польск.). Сайт Фестывалю польскага мастацкага кіно. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2021. Праверана 12 красавіка 2023.

Літаратура

правіць
  • Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.

Спасылкі

правіць