Перс (сын Геліяса)

Перс (стар.-грэч.: Πέρσης) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Геліяса і Персеіды[1]. Пазбавіў улады свайго брата Ээта. Але дачка Ээта Медэя, якая вярнулася і забіла Перса, вярнула ўладу бацьку[2]. Або Перс быў забіты Медам (сынам Медэі), які вярнуў уладу Ээту[3], або Медам па загадзе Медэі[4].

Паводле іншых апавяданняў, быў царом Таўрыды, адрозніваўся лютым норавам і быў атручаны сваёй дачкой Гекатай шмат раней за паход арганаўтаў[5].

Або ваяваў са сваім братам па маці Ээтам, калі прыбылі арганаўты[6], вайна апісана ў VI кнізе паэмы Валерыя Флака.

Зноскі

  1. Гігін. Міфы. Уводзіны 36
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 28
  3. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 56, 1
  4. Гігін. Міфы 27
  5. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 45, 2
  6. Валерый Флак. Арганаўтыка V 259—277