Геката
Гека́та (стар.-грэч.: Ἑκάτη) — старажытнагрэчаская багіня месяцавага святла, асацыяваліся з цемрай, чарадзействам, начнымі мроямі, ростанямі дарог.
Геката | |
---|---|
| |
багіня чарадзейства | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская |
Сфера ўплыву | moonlight[d] і магія |
Пол | жанчына |
Бацька | Перс |
Маці | Астэрыя |
Дзеці | Crataeis[d], Медэя, Цырцэя[d] і Scylla[d] |
У іншых культурах | Артэміда, Трывія і Q4421636? |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходжанне
правіцьЗгодна старажытнагрэчаскай міфалогіі, Геката была дачкой тытанаў Перса і Астэрыі. Існуюць таксама паданні пра яе паходжанне ад Зеўса і Дземетры. Паколькі ў паэмах Гамера яна не ўзгадваецца, некаторыя даследчыкі лічаць, што культ Гекаты распаўсюдзіўся ў Старажытнай Грэцыі дастаткова позна. Яны сцвярджаюць, што вобраз багіні быў запазычаны з Фракіі або Карыі.
Функцыі
правіцьГеката не ўваходзіла ў шэраг алімпійскіх багоў, аднак выконвала надзвычай важныя даручэнні. Да яе звярталіся Зеўс, Дземетра, Персефона і інш. Яна дапамагла багам-алімпійцам ў змаганні з гігантамі і такім чынам адзіная з тытанаў захавала чароўную ўладу. Па запыту Дземетры Геката спускаецца ў падземны свет, дзе валадарыць Аід, і знаходзіць Персефону.
Як багіня месяцавага святла і цемры Геката была звязана з могілкамі, дзе яе можна бачыць разам з чорным сабакам (чорныя сабакі прыносіліся ёй у ахвяру), алкалоіднымі і ўзбуджальнымі раслінамі (часнык, мандрагора, беладонна і інш.), якімі можа лячыць і атручваць. Звяртацца за дапамогай да Гекаты лічылася не зусім бяспечна, бо яна часам даруе, а часам і адымае. Як багіня магіі, Геката заступалася за Медэю, шанавалася начнымі злодзеямі, юнакамі, згубіўшымі шлях на моры і на сушы. Геката ахоўвала межы, раздарожжы, дзверы, вокны. На ростанях ўсталёўвалі яе выявы з трыма тварамі, што сачылі за парадкам руху.
Функцыі багіні цалкам раскрываюцца ў яе дадатковых імёнах:
- Геката Апатрапая (Геката Абаронца)
- Геката Хтонія (літаральна "звязаная з замагільным светам")
- Геката Каўратропа (Геката Дзіцячая Лекарка)
- Геката Фосфар (Геката Святланосная)
- Геката Сацейра (Геката Збавіцельніца)
- Геката Трыморфія (літаральна "трох паходжанняў, трох твараў")
- Геката Трыодыя (Геката Ростаняў)
Астраномія
правіцьСтаражытныя грэкі называлі днямі Гекаты першыя трое сутак маладога месяца. У наш час, імем Гекаты названа малая планета (100) Геката.
Спасылкі
правіць- Hecate
- Hecate in Greek Mithology Архівавана 30 сакавіка 2013.