(100) Геката

астэроід

(100) Геката (лац.: Hekate) — астэроід галоўнага пояса, які быў выяўлены 11 ліпеня 1868 года канадска-амерыканскім астраномам Джэймсам Уотсанам у Дэтройцкай абсерваторыі, ЗША і названы ў гонар Гекаты — багіні начных бачанняў са старажытнагрэчаскай міфалогіі. Гэтак жа слова «hekaton» азначае па-грэчаску сотню, што адлюстроўвае парадкавы нумар астэроіда[3].

(100) ГекатаM:

Арбіта астэроіда Геката і яго размяшчэнне ў Сонечнай сістэме
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Дж. К. Уотсан
Месца выяўлення Дэтройт
Дата выяўлення 11 ліпеня 1868
Эпанім Геката
Альтэрнатыўныя абазначэнні 1955 QA
Катэгорыя Галоўны пояс астэроідаў
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 14 сакавіка 2012 года
JD 2456000.5
Эксцэнтрысітэт (e) 0,16762
Вялікая паўвось (a) 462,334 млн км
(3,09051 а.а.)
Перыгелій (q) 384,837 млн км
(2,57248 а.а.)
Афелій (Q) 539,83 млн км
(3,60854 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 1 984,466 сут (5,433 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 16,823 км/с
Схіленне (i) 6,427°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 127,227°
Аргумент перыгелія (ω) 185,369°
Сярэдняя анамалія (M) 97,109°
Фізічныя характарыстыкі[1][2]
Дыяметр 88,66 км
Маса 1,0×1018 кг
Шчыльнасць 2,700 г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні 0,033 м/с²
2-я касмічная скорасць 0,054 км/с
Перыяд вярчэння 27,066 г
Спектральны клас S
Абсалютная зорная велічыня 7,67m
Альбеда 0,1922
Сярэдняя тэмпература паверхні 154 К (−119 °C)

Хаця параметры арбіты астэроіда падобныя да параметраў арбіт астэроідаў сямейства Гігеі  (англ.), верагодна, гэта з'яўляецца проста супадзеннем і на самай справе ён не ўваходзіць у гэтае сямейства. Справа ў тым, што астэроід Геката мае даволі вялікае альбеда (0,1922), што кажа аб яго прыналежнасці да светлых сілікатных астэроідаў спектральнага класа S  (руск.), у той час як у дадзеным сямействе пераважаюць цёмныя астэроіды, багатыя на вугляродныя злучэнні.

Пакрыццё зоркі дадзеным астэроідам назіралася 14 ліпеня 2003 года ў Новай Зеландыі.

Зноскі

  1. IRAS Minor Planet Survey. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2005. Праверана 6 лютага 2017.
  2. Asteroid Lightcurve Parameters
  3. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 24. — ISBN 3-540-00238-3.

Спасылкі правіць