Перуджыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў

Перуджыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў (італ.: Università per stranieri di Perugia) — італьянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Перуджа.

Перуджыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў
італ.: Università per stranieri di Perugia
Арыгінальная назва італ.: Università per stranieri di Perugia
Дэвіз лац.: Antiquam Exquirite Matrem
Заснаваны 1925
Рэктар Стэфанія Джаніні[d]
Краіна
Размяшчэнне Перуджа
Сайт unistrapg.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Гісторыя ўніверсітэта пачалася ў 1921 годзе, калі юрыст Астар Лупатэлі заснаваў курсы «Высокая культура» для замежных студэнтаў з мэтай распаўсюджвання ведаў аб Італіі за мяжой, паказу яе гісторыі і мастацкіх прыгажосцяў.

У 1925 годзе каралеўскім указам ад 29 кастрычніка было афіцыйна санкцыянавана нараджэнне «Каралеўскага італьянскага ўніверсітэта для іншаземцаў». Тагачасная нацыяналістычная палітычная эліта Італіі спрыяла яго нараджэнню з прапагандысцкімі намерамі «зацвердзіць перавагу італьянскай культуры ў свеце».

Універсітэт структуруе сваю адукацыйную дзейнасць у адзіны дэпартамент — гуманітарных і сацыяльных навук.

Нягледзячы на тое, што ўніверсітэт спецыялізуецца на выкладанні і распаўсюджванні італьянскай мовы і культуры сярод іншаземцаў, ён таксама прапануе навучанне і італьянскім студэнтам, якія хочуць у будучым выкладаць італьянскую культуру і мову як замежную.

Зноскі

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.

Спасылкі

правіць