Першамайскі сельсавет (Лоеўскі раён)
Першама́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Першамайск.
Першамайскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лоеўскі раён |
Уключаў | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Першамайск |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 4 ліпеня 1967 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Папоўскі сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Папоўка. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Рудня-Каменскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. 30 студзеня 1938 года вёска Папоўка перайменавана ў Першае Мая, а сельсавет — у Першамайскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 4 ліпеня 1967 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пярэдзелкаўскага (3 населеныя пункты: Кашовае, Падрачыцкае і Першамайск) і Страдубскага (вёска Рудня-Каменева) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.