Першая сігнальная сістэма
Першая сігнальная сістэма — адна сярод іншых сігнальных сістэм, сукупнасць нервовых працэсаў, якія ўзнікаюць у кары вялікіх паўшар'яў галаўнога мозгу чалавека і жывёл пры непасрэдным уздзеянні раздражняльнікаў знешняга і ўнутранага асяроддзя на рэцэптары. З'яўляецца асновай непасрэднага прайгравання аб'ектыўнай рэчаіснасці ў форме адчуванняў і ўспрымання. У чалавека першая сігнальная сістэма функцыянуе ў пастаянным узаемадзеянні з другой сігнальнай сістэмай, утвараючы адзіны механізм, які ажыццяўляе вышэйшую нервовую дзейнасць.
Літаратура
правіць- Сигнальные системы // «Психология» (словарь) / под общ. ред. А. В. Петровского, М. Г. Ярошевского. — 2-е изд. — г. Москва, Политиздат, 1990 г. — 494 с. — С. 360—361. ISBN 5-250-00364-8 (руск.)