Песня будаўніцтву (зборнік)

зборнік вершаў Янкі Купалы

«Песня будаўніцтву» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1936 годзе ў Менску. Тыраж зборніку склаў 6185 асобнікаў.[1]

«Песня будаўніцтву»
Выданне
Вокладка зборніку «Песня будаўніцтву»
(Менск, 1936)
Жанр верш, паэма
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1936

АпісаннеПравіць

Назву зборніку даў аднайменны верш. У зборнік увайшла частка вершаў ляўкоўскага цыкла: «Алеся», «Вечарынка», «Госці», «Лён», «Сонцу», «Старыя акопы», «Хлопчык і лётчык» і інш. З ранейшых паэтычных зборнікаў Купалы ў гэты зборнік увайшоў толькі верш «Арлянятам». У зборніку шырока ўжываецца любімы паэтам мастацкі прыём супастаўлення старога і новага («Украіна», «Якубу Коласу»). Значнае месца займае міжнародная тэма («Настане такая часіна», «А ў Вісле плавае тапелец…»). Частка вершаў мае рытарычны характар («Нашай Канстытуцыі», "Калгасу «Чырвоны баец», «Маё мне сонца правадыр»). У зборнік увайшлі дзве паэмы Я. Купалы: «Барысаў» і «Над ракой Арэсай».[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Песня будаўніцтву (зборнік вершаў)». С.479.

ЛітаратураПравіць

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Песня будаўніцтву (зборнік вершаў)» / Аўтар — М. Барсток. — С.479.
  • Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.
  • Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.

СпасылкіПравіць