Санкт-Пецярбургская Рымска-каталіцкая семінарыя

Санкт-Пецярбургская Рымска-каталіцкая семінарыя ці Вышэйшай духоўнай семінарыі «Марыя — Каралева апосталаў» — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў у Санкт-Пецярбургу (Расія). З’яўляецца міждыяцэзіяльнай і адзінай каталіцкай семінарыяй ва ўсёй Расійскай Федэрацыі.

Санкт-Пецярбургская Рымска-каталіцкая семінарыя
Год заснавання 1879, 1993 
Канфесія Каталіцтва

Гісторыя

правіць

Пасля закрыцця царскімі ўладамі Мінскай духоўнай семінарыі ў 1869 годзе яна з Мінска была пераведзена ў Санкт-Пецярбург. Такім чынам, гістарычная Санкт-Пецярбурская семінарыя, якая з’яўляецца наступніцай Мінскай, аднавіла сваю дзейнасць.

Напачатку ў гэтай духоўнай навучальнай установе не было належных умоваў. Так, з-за адсутнасці сталовай на пачатку семінарысты харчаваліся ў Ваенна-механічным інстытуце, які знаходзіўся паблізу. З часам семінарыі быў перададзены ўвесь будынак і прылеглая да яго пракатэдра. Пад кіраўніцтвам кс. прэлата Андрэя Стэцкевіча быў адрамантаваны і будынак семінарыі, і касцёл. Семінарыя атрымала афіліяцыю пры Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме. З таго часу яе выпускнікі атрымліваюць дыплом бакалаўра гэтай прэстыжнай навучальнай установы. Санкт-Пецярбурская духоўная семінарыя стала цэнтрам жыцця Каталіцкага Касцёла ў Расіі.

У верасні 1917 года семінарысты ўжо не змаглі прыступіць да заняткаў, а ў 1918 годзе будынак семінарыі быў адабраны ўладай.

У 1991 годзе быў заснаваны Каледж каталіцкай тэалогіі, філасофіі і гісторыі імя св. Тамаша Аквінскага. Яго дзейнасць праклала шлях да практычнай рэалізацыі мець у Расіі духоўную семінарыю. У 1993 годзе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі заснаваў семінарыю. На першы курс было прынята 17 семінарыстаў з Расіі і Казахстана.

Рэктары

правіць
  • кс. Канстацін Перыдэры

Вядомыя выпускнікі

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць