Платэі
Платэ́і (Plataeae) — старажытны горад у Беотыі, на паўночным схіле Кіферона. У адрозненне ад іншых гарадоў Беотыі, ён быў верным саюзнікам афінян. У час Марафонскай бітвы платэйцы былі адзінымі грэкамі, якія падтрымалі Афіны і накіравалі войска ім на дапамогу.
Старажытны горад | |
Платэі | |
---|---|
38°13′17″ пн. ш. 23°16′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каля гэтага горада ў 479 да н.э. была здабыта вырашальная перамога грэкаў пад камандаваннем спартанскага цара Паўсанія і афінскага стратэга Арыстыда над персамі пад камандаваннем Мардонія.
Пелапанеская вайна пачалася з нападу Фіваў на Платэі. У час вайны Платэі таксама падтрымалі Афіны, за што і паплаціліся — пасля працяглай аблогі фіванцамі і спартанцамі жыхары Платэяў, якія не знайшлі адказу на пытанне «што карыснага яны зрабілі для Спарты?», былі пакараны смерцю.
У першыя стагоддзі хрысціянства горад быў цэнтрам аднайменнай дыяцэзіі, якая ўваходзіла ў Фіўскую мітраполію Канстанцінопальскага патрыярхата. У наш час дыяцэзія Платэі з’яўляецца тытулярнай дыяцэзіяй Рымска-каталіцкай царквы.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Платэі