Плацыд Ельскі (польск.: Placyd Jelski) — дзяржаўны дзеяч.

Плацыд Ельскі
Пелеш[d]
Пелеш[d]
Дэпутат шляхты Ваўкавыскага павета[d]
з 1821
Род Ельскія
Бацька Юзаф Ельскі
Маці Яанна з Вансовічаў[d]
Член у

Біяграфія правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх. Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Ельскага і Яанны з Вансовічаў[1].

У 1821 г.[1] — дэпутат Гродзенскага дваранскага дэпутацкага сходу[2] ад Ваўкавыскага павета[1]. У 1851 — дэпутат судоў Гродзенскай губерні[1].

Набыў у 1826 годзе ў Іаганы і Альжбеты Дзяржынскіх маёнткі Зубрыцы, Хацеляўшчына Сакольскага павета Беластоцкай вобласці. Валодаў маёнткам Лыскава (Лыскаўшчына)[2].

Рабіў вывад(?) шляхецтва ў 1832 годзе[2].

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне[1].

Сям’я правіць

Дзеці: сыны Юзаф і Руфін, пацверджаны ў дваранстве і запісаны ў дваранскія кнігі Гродзенскай губерні[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Швед, В. В. Ельскі Плацыд Юзэфавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  2. а б в 1. Ельскія герба «Пелеш» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 25.

Літаратура правіць