Дзяржынскія

шляхецкі род

Дзяржы́нскія (польск.: Dzierżyńscy) — шляхецкі род гербу «Суліма».

Герб «Суліма».

Першы бліжэй вядомы з вываду шляхецтва XIX ст. продак Дзяржынскіх — Якуб, сын Мікалая, паходзіў са шляхты Слонімскага павета, але пераехаў у Жамойць, дзе меў дзедзічны маёнтак Спіцы ў Крожскай зямлі і трымаў у заставе фальварак Каханішкі.

Род зацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі 18 чэрвеня 1819 года, унесены ў радаводныя кнігі Мінскай губерні.

Радавод

правіць
  • Мікалай (?—1703) (усе дзеці ад першага шлюбу)
    • Якуб, ж. — 1) Барбара Тальмонтаўна; 2) ? Суртаўна
      • Антоні (1755—1816), ж. — Канстанцыя Адамовіч
        • Юзаф Ян (1788—1854), ж. — Антаніна Азямблоўская
          • Рышард Эдвард Вінцэнты (1817—?), ж. — Калет Астроўская
          • Ануфры Антоні Мадэст (1818—?), ж. — ? Мазуркевічаўна
          • Бернард Леанард (1819—1879)
          • Тамаш Юстын (1822—1859), ж. — Паўліна Скібіцкая
          • Антоні Мікалай (1823—1865)
          • Ганна (1827—?)
          • Эдмунд (1829—1872), ж. — Гелена Янушэўская
            • Станіслаў Караль (1872, Койданаў — 1917, Койданаў), замардаваны рабаўнікамі
            • Альдона (1869—1966), м. — 1) Гедымін Ежы Булгак (?—1908); 2) 1948 Артур Каяловіч
              • Рудольф Булгак (19.8.1895 — ?, Менск)
              • Эдмунд Булгак (20.6.1894—15.11.1896)
              • Гелена Булгак (19.6.1894—19.9.1896)
              • Антоні Ежы Булгак (1898—?), ж. — Юхневічаўна
              • Гелена Булгак (1901—1904)
              • Марыя Булгак (1900—?), м. — 1) Мечыслаў Гарышэўскі; 2) Ежы Страшэўскі
              • Рудольф Каяловіч
            • Фелікс (11.9.1877, Койданаў — 20.7.1926, Масква), старшыня УНК, ж. — Зоф’я Зыгмунтаўна Мушкат (1882, Варшава — 27.2.1968, Масква)
              • Ян (23.6.1911—?)
                • Тэадор
                • Фелікс (1937—?), біёлаг
            • Казімір (1875, Дзяржынава — 1943, Дзержынава), ж. — Люсі Ск’яці
            • Ігнацы (1879, Дзяржынава — 1953), настаўнік, ж. — Станіслава Сіла-Навіцкая
              • Альгерд
              • Ванда Юзэфа
            • Уладзіслаў (1881, Стоўбцы — 22.3.1942)
            • Ядзвіга (1871, Койданаў — 1949), м. — ? Кушалеўскі
            • Ванда (1878, Койданаў — 1892)
            • Вітольд (1867—1868)
          • Феліцыян Ян (1830—1904), ж. — Ружа Люцыя Шэмбэль
          • Юзафат (1831—1954)
          • Леакадзія (1833—?)
          • Ружа (1835—?)
        • Ігнацы Ян
      • Ваўжынец
      • Рох
      • Марыяна

Спасылкі

правіць