Плошча Паўстання (Гомель)

(Пасля перасылкі з Плошча Паўстання, Гомель)

Плошча Паўстання — размешчана ў цэнтры горада на скрыжаванні вуліцы Савецкай і праспекта Перамогі.

Паўстання
Плошча
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Цэнтральны
Працягласць 200×60
Ранейшыя назвы Ваенны плац, Спартыўная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У пачатку мінулага стагоддзя тут размяшчаўся плац для вайсковых маршаў. За плошчай знаходзіўся вялізны па тым часам комплекс спартыўных і культурных устаноў, арганізаваных вольным пажарным таварыствам[1]. У раёне плошчы 2226 кастрычніка 1916 года пад кіраўніцтвам Палескага камітэта РСДРП праходзіла Паўстанне гомельскага перасыльнага пункта. У час Вялікай Айчыннай вайны немцы заснавалі ў наваколлях плошчы, на месцы фабрыкі «Труд» лагер для ваеннапалонных «Дулаг 121», дзе было забіта каля ста тысячаў чалавек[1]. Плошча атрымала назву ў 1967 годзе (ранейшыя назвы — Ваенны плац, Спартыўная). Была сфармавана ў пасляваенныя гады ў сувязі з аднаўленнем і рэканструкцыяй цэнтра горада. Цяпер плошча звычайна выкарыстоўваецца ў якасці стаянкі, тут адбываюцца «кірмашы», міні-выступленні артыстаў[1].

Перасякае вуліцы правіць

Забудова правіць

Прамавугольная ў плане плошча, кампазіцыйна замыкае перспектыву праспекта Перамогі. Забудова плошчы ўключае грамадскія, жылыя і вытворчыя будынкі. Кампазіцыйны цэнтр — помнік Вызвалення. Паўночны бок фармуюць вытворчыя карпусы панчошна-трыкатажнай фабрыкі імя 8 сакавіка з вежай-дамінантай адміністрацыйнага будынка, якая акцэнтуе вугал плошчы, і будынак былой ланкастарскай школы, які цяпер належыць абуткавай фабрыцы «Труд»[1]. Заходні бок прадстаўлены фронтам жылой забудовы вул. Савецкай з убудаванымі ўстановамі гандлю ў першых паверхах. З паўднёвага боку да плошчы прымыкае будынак цырка, з усходняй — Цэнтральны стадыён. Маецца зялёная зона для адпачынку[1]. На будынку абутковай фабрыкі «Труд» усталяваны мемарыяльныя дошкі ў памяць аб паўстанні гомельскага перасыльнага пункта і аб існаванні лагера для ваеннапалонных[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гомель. Энциклопедический справочник. Мн. БелСэ, 1991. — 527 с.