Паўстанне гомельскага перасыльнага пункта
Паўстанне гомельскага перасыльнага пункта — самае буйное на Беларусі і на Заходнім фронце выступленне салдат у Першую сусветную вайну. Адбылося каля Гомеля пад уплывам рэвалюцыйнай прапаганды членаў Палескага камітэта РСДРП(б) і салдат-бальшавікоў. Росту незадаволенасці садзейнічалі ваенныя паражэнні, разруха ў тыле, здзекі над салдатамі.
Паўстанне гомельскага перасыльнага пункта | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 4 лістапада (22 кастрычніка), 8 лістапада (26 кастрычніка) 1916 | ||
Месца | Гомель | ||
Вынік | Задушэнне паўстання | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Перадумовы
правіць2 (15) красавіка казак М. Слепаў, які не выканаў загад карнета, быў арыштаваны і пасаджаны на гаўптвахту. Па дарозе ў каравульнае памяшканне натоўп казакоў спрабаваў яго вызваліць, і толькі прыбыццё каравульнай роты перашкодзіла ім. Хваляванне адбылося таксама 20 (7) мая.
10 ліпеня (27 чэрвеня) радавы 8-га абознага батальёна Клейман заклікаў салдат не пакарацца унтэр-афіцэрам. Калі унтэр-афіцэры сталі збіваць салдат, якія пайшлі за Клейманам, ён схапіў рыдлёўку і кінуўся на унтэр-афіцэраў. Арыштаваны Клейман у канцылярыі размеркавальнага пункта збіў прапаршчыка.
Ход паўстання
правіць4 лістапада (22 кастрычніка) на пункце ўспыхнула агульнае паўстанне. Загадчык пункта арыштаваў казака М. Ф. Башкіна. Каля 4000 салдат і матросаў патрабавалі вызвалення арыштаванага і закідалі загадчыка пункта каменнем. Потым яны кінуліся на гаўптвахту, абяззброілі варту, вызвалілі 800 арыштаваных і знішчылі ўсе абвінаваўчыя дакументы. Каб задушыць паўстанне, камандаванне выклікала некалькі каравульных рот. Паўстаўшыя сустрэлі іх ружэйным агнём. Некалькі залпаў салдаты зрабілі па загадчыку пункта і каменданту Гомеля. Аднак зброі ў паўстаўшых было мала і іх выступленне задушылі.
8 лістапада (26 кастрычніка) хваляванні салдат пачаліся ў горадзе. Каля 200 чалавек ніжніх чыноў разагналі атрад паліцэйскіх. Разам с перасыльнымі яны абяззброілі варту і вызвалілі арыштаваных. Да іх далучылася яшчэ 1000 чалавек. Салдаты захапілі 50 вінтовак каравульнай каманды і сустрэлі прысланых на іх уціхамірванне чэчэнцаў ружэйным агнём і каменнем. Паўстанне зноў задушылі сілай. 16 найбольш актыўных удзельнікаў былі асуджаны, 9 з якіх — да пакарання смерцю, астатнія — да розных тэрмінаў катаржных работ і ў арыштанцкія роты.
Памяць
правіць- У памяць аб паўстанні ў Гомелі ў 1967 годзе была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
- Плошча Паўстання атрымала назву ў памяць аб быўшых тут падзеях.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.