Плошча Рэспублікі (Рым)

Плошча Рэспублікі (італ.: Piazza della Repubblica) — плошча ў цэнтры Рыма, недалёка ад станцыі Тэрміні, побач з тэрмамі Дыяклетыяна. Ад плошчы бярэ пачатак віа Нацыянале, адна з галоўных вуліц горада. Пад плошчай знаходзіцца станцыя метро «Рэпубліка — Тэатра-дэль-Опера» лініі A Рымскага метрапалітэна.

Плошча Рэспублікі

Гісторыя правіць

Да 1950-х гадоў плошча назвалася Экседра. Гэта назва дагэтуль шырока выкарыстоўваецца мясцовымі жыхарамі. Старая назва паходзіць ад вялікай экседры тэрм Дыяклетыяна — паўкруглай глыбокай нішы з паўкупалам. Форма антычнай экседры паўторана ў каланадзе, якая абмяжоўвае плошчу з паўднёвага захаду. Паўкруглыя палацца з порцікамі былі збудаваны ў 1887—1898 гг. па праекце архітэктара Гаэтана Коха (Gaetano Koch). На плошчу выходзіць фасад царквы Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры, пабудаванай у XVI стагоддзі, меркавана па праекце Мікеланджэла. У цэнтры плошчы размешчаны фантан Наяд, створаны скульптарам Марыа Рутэлі ў 1901 годзе.

Плошча Рэспублікі ўначы


Літаратура правіць

  • Roma. — Roma: Touring Club Italiano, 2004.
  • Willy Pocino. Le curiosità di Roma. — Roma: Newton & Compton Editori, 2004. — ISBN 8854100102.

Спасылкі правіць