Плошча Свабоды (Брэст)
Плошча Свабоды (руск.: площадь Свободы) — плошча ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада. Мае форму трохвугольніка, абмежавана вуліцамі Гогаля і Будзённага.
плошча Свабоды Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Ленінскі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПачала фарміравацца ў першай палове XIX стагоддзя. Забудавана пераважна двухпавярховымі дамамі. У часы Расійскай імперыі плошча з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам горада. Першапачаткова называлася Думскай плошчай, пазней Ратушнай плошчай[1].
У 1913 г. тут размяшчаліся гарадскія дума і ўправа, ратуша, публічная бібліятэка-чытальня імя М. Гогаля, булачныя, таварыства абароны жывёлы, працавалі суддзя і агент страхавога таварыства[1].
У часы Польскай Рэспублікі — плошча Пілсудскага, названая так у гонар польскага дзяржаўнага дзеяча Юзафа Пілсудскага. Цяперашнюю назву плошча атрымала ў 1939 годзе. У часы нямецкай акупацыі насіла назу Маршалплац (ням.: Marschalplatz)[1].
На плошчы ў 1965 г. устаноўлены помнік у гонар войскаў 1-га Беларускага фронту, якія вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[1].
Забудова
правіць- № 1 (вул. Гогаля, 41) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 3 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 4 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 6 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 7 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 8 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 9 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 11 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 — Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі
- № 12 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 13 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 14 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 16 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 18 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Сквер
правіцьАзеляненне плошчы Свабоды ўключае пасадкі каштанаў, таполяў, клёнаў, ліп, дубоў[2].
Славутасці
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Свободы площадь // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Свабоды (Брэст)