Помнік Вызвалення (Брэст)
Помнік Вызвалення — помнік, усталяваны ў 1965 годзе на плошчы Свабоды г. Брэста ў гонар войск 1-га Беларускага фронта, якія вызвалілі горад ад нямецкіх захопнікаў. Аўтары — архітэктар А. Гарбачоў і М. Мілавідаў, скульптар М. Альтшулер. Помнік уяўляе сабой высокую (8,7 м) расшыраную даверху стэлу на нізкім стылабаце. У верхняй частцы стэлы — рэльефныя выявы галавы савецкага салдата ў касцы і галава дзяўчынкі. Ніжэй надпіс: «28 ліпеня 1944 доблесныя войскі 1-га Беларускага фронта штурмам авалодалі горадам і крэпасцю Брэст, завяршыўшы вызваленне беларускіх зямель ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Стэла абліцаваная чырвоным паліраваным гранітам, пліты стылабату пакрыты шэрай мармуровай крошкай. На алеі, што вядзе да помніка, усталяваны 9 стэл, на якіх пералічаны воінскія часткі і злучэнні, якія атрымалі найменні «Брэсцкіх».
Помнік | |
Помнік Вызвалення | |
---|---|
52°05′29″ пн. ш. 23°41′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Майсей Саламонавіч Альтшулер |
Архітэктар | Анатоль Васілевіч Гарбачоў і М. Мілавідаў[d] |
Дата пабудовы | 1965 год |
Літаратура
правіць- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.