Анатоль Васілевіч Гарбачоў
Анатоль Васілевіч Гарбачоў (20 жніўня 1936, в. Чарнякоўка, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Анатоль Васілевіч Гарбачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Брэсцкім аблпраекце, з 1961 па 1971 г. — галоўным архітэктарам Брэста, у Брэсцкіх праектна-канструктарскіх майстэрнях, у Белкамунпраекце, з 1974 года — начальнік, галоўны архітэктар майстэрні, начальнік аддзела ў Брэстграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Член КПСС з 1963 года. Пражывае ў Брэсце.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Пушкінскай (1964), Набярэжнай (1963), Маскоўскай (1974—1976), манументы вызваліцелям Брэста (1965), «Вартавым граніц» (1971) у Брэсце, забудова Цэнтральнага раёна і мікрараёнаў № 5, 7 у Пінску (1980—1986).
Зноскі
Літаратура
правіць- Горбачев Анатолий Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)