Майсей Саламонавіч Альтшулер

(Пасля перасылкі з М. Альтшулер)

Майсей Саламонавіч Альтшулер (руск.: Моисей Соломонович Альтшулер; нар. 21 жніўня 1922, Пераяслаў, Кіеўская губерня, УССР) — савецкі скульптар.

Майсей Саламонавіч Альтшулер
Дата нараджэння 21 жніўня 1922(1922-08-21) (101 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Уплыў Мацвей Генрыхавіч Манізер
Член у
Узнагароды
медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 21 жніўня 1922 года ў горадзе Пераяслаў Кіеўскай губерні УССР.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Скончыў у 1952 годзе Маскоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва па класе прафесара М. Г. Манізера[2]. Член Саюза мастакоў СССР[1] з 1957[2] года.

У 1988 годзе з’ехаў у ЗША[1].

Творчасць правіць

Аўтар помніка Карлу Марксу[ru] ў Растове-на-Доне (1959, архітэктар М. А. Мінкус); помніка будаўнікам Волжскай ГЭС у Валгаградзе (1962; сааўтары І. Д. Бродскі, Д. І. Нарадзіцкі), помнікаў Пушкіну ў былым маёнтку Ганчаровых у Палатняным Заводзе, Яраслаўлі, Бендэрах[ru], помнікаў пагранічнікам (1972) і «Вызваленне» ў Брэсце, помнікаў У. І. Леніну ў Баранавічах (1960) і Пінску, мемарыяла «Вартавым граніц»[ru] у Брэсце (1971; архітэктары А. Гарбачоў, М. Мілавідаў), мемарыяльнага комплекса ва ўрочышчы «Гай» (1972), скульптур А. Пушкіна і Шалом-Алейхема.[1].

Зноскі

  1. а б в г ПАМЯТНИК СТРОИТЕЛЯМ ВОЛЖСКОЙ ГЭС
  2. а б Скульптурная летопись края / О. А. Кудзоев, А. С. Ваганов. — Челябинск : Юж.-Урал. кн. изд-во, 1989. — 238,[1] с., [16] л. ил.; 21 см; ISBN 5-7688-0158-8