Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Баранавічы)
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Баранавічах, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Кампазіцыйны цэнтр плошчы. Пастаўлены ў 1960 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар М. Альтшулер, архітэктары М. Мілавідаў, С. Ожагаў, А. Марэніч.
Помнік | |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну | |
---|---|
53°07′57″ пн. ш. 26°01′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Баранавічы |
Скульптар | М. Альтшулер |
Архітэктар | М. Мілавідаў, С. Ожагаў, А. Марэніч |
Дата пабудовы | 1960 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Ж000043 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьАгульная вышыня помніка складае 11,2 м, вышыня фігуры 1,6 м. Скульптурную фігуру У. I. Леніна з бронзы, пастаўленую на высокім гранітным пастаменце, і асіметрычна размешчаную выцягнутую па гарызанталі трыбуну аб’ядноўвае нізкі, развіты ў плане ступеньчаты стылабат. Фігура ў стрыманым руху. Твар у дакладных партрэтных і разам з тым абагульненых формах. Пры сціплых памерах і лаканічнай прарысоўцы дэталей помнік вызначаецца выразнасцю і манументальнасцю.
Літаратура
правіць- Л. Г. Лапцэвіч, У. С. Марокін. 98. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Баранавічы)