Анатоль Рыгоравіч Марэніч
Анатоль Рыгоравіч Марэніч (3 жніўня 1919, Харкаў — 2013) — беларускі архітэктар.
Анатоль Рыгоравіч Марэніч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 жніўня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2013 |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Клецкай беларускай гімназіі (1927-1931). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1950). Працаваў кіраўніком групы архітэктараў, галоўным інжынерам Баранавіцкай майстэрні, у 1959-1982 — галоўны архітэктар Баранавічаў.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1961 года.
Жыў у Брэсце.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Драгічына, Іванава, Ляхавічаў і 22 калгасных цэнтраў Брэсцкай вобласці (1952—1955), ПДП цэнтральнай часткі Пінска і Баранавічаў (1952—1958), жылы дом і помнік У. І. Леніну ў Баранавічах (1960), мемарыяльны комплекс ва ўрочышчы «Гай» (1972).
Узнагароды
правіць2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1965) за праект мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
Зноскі
Літаратура
правіць- Маренич Анатолий Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)