Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Баранавічы)

Баранавічы

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Баранавічах, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Кампазіцыйны цэнтр плошчы. Пастаўлены ў 1960 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар М. Альтшулер, архітэктары М. Мілавідаў, С. Ожагаў, А. Марэніч.

Помнік
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну
53°07′57″ пн. ш. 26°01′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Баранавічы
Скульптар М. Альтшулер
Архітэктар М. Мілавідаў, С. Ожагаў, А. Марэніч
Дата пабудовы 1960 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Ж000043шыфр 113Ж000043
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

 
Бронзавая скульптура
 
Помнік на плошчы

Агульная вышыня помніка складае 11,2 м, вышыня фігуры 1,6 м. Скульптурную фігуру У. I. Леніна з бронзы, пастаўленую на высокім гранітным пастаменце, і асіметрычна размешчаную выцягнутую па гарызанталі трыбуну аб’ядноўвае нізкі, развіты ў плане ступеньчаты стылабат. Фігура ў стрыманым руху. Твар у дакладных партрэтных і разам з тым абагульненых формах. Пры сціплых памерах і лаканічнай прарысоўцы дэталей помнік вызначаецца выразнасцю і манументальнасцю.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць