Майсей Саламонавіч Альтшулер
Майсей Саламонавіч Альтшулер (руск.: Моисей Соломонович Альтшулер; нар. 21 жніўня 1922, Пераяслаў, Кіеўская губерня, УССР) — савецкі скульптар.
Майсей Саламонавіч Альтшулер | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба | |
Уплыў | Мацвей Генрыхавіч Манізер |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 жніўня 1922 года ў горадзе Пераяслаў Кіеўскай губерні УССР.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Скончыў у 1952 годзе Маскоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва па класе прафесара М. Г. Манізера[2]. Член Саюза мастакоў СССР[1] з 1957[2] года.
Творчасць
правіцьАўтар помніка Карлу Марксу ў Растове-на-Доне (1959, архітэктар М. А. Мінкус); помніка будаўнікам Волжскай ГЭС у Валгаградзе (1962; сааўтары І. Д. Бродскі, Д. І. Нарадзіцкі), помнікаў Пушкіну ў былым маёнтку Ганчаровых у Палатняным Заводзе, Яраслаўлі, Бендэрах , помнікаў пагранічнікам (1972) і «Вызваленне» ў Брэсце, помнікаў У. І. Леніну ў Баранавічах (1960) і Пінску, мемарыяла «Вартавым граніц» у Брэсце (1971; архітэктары А. Гарбачоў, М. Мілавідаў), мемарыяльнага комплекса ва ўрочышчы «Гай» (1972), скульптур А. Пушкіна і Шалом-Алейхема.[1].
-
Мемарыял «Вартавым граніц» (1971) у Брэсце
Зноскі
- ↑ а б в г ПАМЯТНИК СТРОИТЕЛЯМ ВОЛЖСКОЙ ГЭС
- ↑ а б Скульптурная летопись края / О. А. Кудзоев, А. С. Ваганов. — Челябинск : Юж.-Урал. кн. изд-во, 1989. — 238,[1] с., [16] л. ил.; 21 см; ISBN 5-7688-0158-8