Плошча Сен-Мішэль
Плошча Сен-Мішэль (фр.: Place Saint-Michel) — плошча ў Парыжы. Размешчана ў Лацінскім квартале, паміж 5-й і 6-й акругамі Парыжа. Знакамітая фантанам Святога Міхаіла (Сен-Мішэль), які быў пабудаваны французскім архітэктарам Габрыэлем Давідам у 1855 годзе. Першапачаткова фантан мелі намер прысвяціць Напалеону Банапарту, але ў рэшце рэшт перамагла цяперашняя назва. Фантан упрыгожаны двума драконамі, якія вырыгаюць патокі вады ў чашу.
Плошча Сен-Мішэль квартал Сарбона, Quartier de la Monnaie | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Назва ў гонар | Мост Сен-Мішэль |
![]() |
У непасрэднай блізкасці ад плошчы знаходзіцца шэраг славутасцяў, уключаючы помнікі вострава Сітэ, у тым ліку Палац правасуддзя.
Фантан Сен-Мішэль
![]() |
Плошча Сен-Мішэль на Вікісховішчы |
---|