Плошча Францыска Скарыны

Плошча Францыска Скарыны — плошча ў цэнтры Полацка на перасячэнні праспекта Францыска Скарыны і вуліцы Гогаля.

Плошча Францыска Скарыны
Агульная інфармацыя
Горад Полацк
Ранейшыя назвы Ніжні рынак

плошча Скарыны ў 2010 годзе

Гісторыя правіць

Да пасляваеннага перайменавання насіла назву Ніжні рынак.

 
Плошча Францыска Скарыны

На старых картах бачна, што спачатку плошча знаходзілася на некалькі дзесяткаў метраў усходней, чым зараз.

З дакументаў вынікае, што ў часы Кацярыны ІІ гэтая плошача ўжо існавала, і тут знаходзілася мытня.[1]

Падчас Другой сусветнай вайны нацысты ладзілі публічныя пакаранні смерцю на Ніжнім рынку. Тут будаваліся шыбеніцы, на якіх вешалі ўдзельнікаў супраціву і партызанаў.[1]

Пасля вызвалення Полацка ў 1944 годзе на Ніжнім рынку былі збудаваныя тры шыбеніцы, і ў пачатку верасня адбылося публічнае выкананне прысуду трыбунала над былымі паліцыянтамі. Больш публічна не каралі, а высылалі ў лагеры.[1]

Забудова правіць

Гатэль «Славянскі». 22 снежня 1954 года быў адкрыты як гасцініца «Дзвіна».[2]

Фантан і грамадская прастора. Грамадская прастора ля фантана, якая існавала з савецкіх часоў, была знішчана ў 2017 годзе. На яе месцы быў адкрыты новы фантан, на пабудову якога было выдаткавана 640 тысяч долараў.[3]

Помнікі правіць

Зноскі

  1. а б в Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.(недаступная спасылка)
  2. Об отеле (руск.).
  3. В Полоцке заработал главный городской фонтан. ФОТОФАКТ (руск.).