Помнік Францыску Скарыну (Полацк)
Помнік Францыску Скарыну — першы ў свеце манумент Францыску Скарыну, узведзены ў 1974 годзе ў Полацку на пл. Ф. Скарыны.
Помнік | |
Помнік Францыску Скарыну | |
---|---|
55°29′03″ пн. ш. 28°46′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Полацк |
Скульптар | А. Заспіцкі, А. Глебаў, І. Глебаў |
Архітэктар | В. Марокін |
Дата заснавання | 1974 |
Дата пабудовы | 1974 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Ж000629 |
Вышыня | 12 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скульптура гармануе з бліжэйшымі пабудовамі і з’яўляецца заканчэннем вуліцы Гогаля, якая плаўна ідзе ад чыгуначнага вакзала да гістарычнага цэнтра горада. Стваральнікамі помніка выступілі А. Заспіцкі, А. Глебаў, І. Глебаў, архітэктар В. Марокін. Вышыня бронзавай фігуры — 5,5 м, а скульптуры з пастаментам — 12 м.
Гісторыя
правіцьПомнік Ф. Скарыну ў Полацку планавалася паставіць яшчэ ў 1925 годзе. Месца для помніка было выбрана на Замкавай гары на беразе Дзвіны. Помнік планавалася зрабіць з бронзы і ўсталяваць на двух гранітных каменях вясной 1926 года. Аднак працы па падрыхтоўцы помніка зацягнуліся і ў выніку ён так і не быў пастаўлены[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Францыску Скарыну (Полацк)
- Помнік Францыску Скарыну (Полацк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Помнік Францыску Скарыну (Полацк) на сайце «Архіварта»