Плошча Шатле (фр.: Place du Châtelet) — плошча ў Парыжы. Знаходзіцца на мяжы 1-й і 4-й акруг, важны транспартны вузел французскай сталіцы.

Пальмавы фантан на плошчы Шатле

Апісанне правіць

Плошча названа ад імя старажытнай крэпасці Гран-Шатле, пабудаванай у 1130 г. Людовікам VI каля моста Мянял, каб абараняць востраў Сітэ. Пасля таго як пры Філіпе II Аўгусце Парыж быў абнесены надзейнай сцяной, крэпасць страціла сваё абарончае значэнне. Да рэвалюцыі крэпасць служыла турмой, а ў 1802 г. была знесеная. На яе месцы ў 1806-1808 гадах па праекце Франсуа-Жана Браля (1750-1832), галоўнага інжынера службы водазабеспячэння горада Парыжа, быў усталяваны фантан у памяць перамог, здабытых Напалеонам Банапартам.

Фантан Перамогі вядомы таксама як «пальмавы фантан». Пабудаваная ў 1806 годзе калона ўпрыгожана пальмавымі лісцінамі, паміж якімі выбітыя назвы напалеонаўскіх перамог у Італіі, Егіпце і Германіі (Лодзі, Піраміды, Марэнга, Ульм, Данцыг). Вянчае калону багіня Перамогі, тварэнне Луі Сімона Буазо (1743-1809). Манумент з'яўляецца характэрным узорам напалеонаўскага ампіру («стылю Імперыі»), які спалучае ў сабе рысы класічнай архітэктуры імператарскага Рыма з ўвайшоўшымі ў моду егіпецкімі матывамі.

На плошчы Шатле насупраць адзін аднаго стаяць два знакамітых тэатра: Тэатр Шатле (Theatre du Chatelet) і Гарадскі тэатр (Theatre de la Ville).

 
Начная панарама плошчы