Плоўдзіўскі антычны тэатр

Плоўдзіўскі антычны тэатр — адзін з найбольш добра захаваўшыхся рымскіх тэатраў  (руск.), размешчаны ў цэнтры горада Плоўдзіў, Балгарыя. Як мяркуецца, ён быў пабудаваны ў канцы праўлення імператара Траяна[1]. Тэатр быў выяўлены падчас археалагічных раскопак, якія праводзіліся з 1968 год 1979.

Славутасць
Плоўдзіўскі антычны тэатр
42°08′49″ пн. ш. 24°45′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Балгарыя
Горад Плоўдзіў
Сайт visitplovdiv.com/en/node…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэатр можа змяшчаць ад 5000 да 7000 гледачоў, і працягвае выкарыстоўвацца ў цяперашні час.[2][3]

Размяшчэнне правіць

Тэатр размешчаны ў Старым горадзе Плоўдзіва, у седлавіне паміж пагоркамі Таксім і Джамбаз.

Апісанне правіць

Месцы для гледачоў арыентаваны на поўдзень, да старажытнага гораду ў нізіне і Радопскіх горах. Тэатр ўяўляе сабой паўкола з вонкавым дыяметрам 82 метра. Дзеліцца на глядзельную залу (аўдыторыюм) і сцэну (архестра). Глядзельная зала выдаўблена ў схіле пагорка. Зона для гледачоў (кавеа) складаецца з 28 канцэнтрычных шэрагаў мармуровых сядзенняў, якія падзеленыя праходам на два ярусы. Верхні ярус перасякаюць вузкія радыяльныя лесвіцы. Месцы для гледачоў атачаюць падковападобную сцэну дыяметрам 26,64 м[4]. Сцэнічныя памяшкання (скена) размешчаны на поўдзень ад асноўнай сцэны. Яны маюць 3 паверхі, якія падтрымліваюцца калонамі. Праскеній (сцяна за сцэнай) мае вышыню 3,16 м і дэкараваны іанічнай мармуровай каланадай. Фасад скены, звернуты ў глядзельную залу, складаецца з двухузроўневага порціка, на першым узроўні якога знаходзяцца калоны іанічнага ордэра, а на другім — рымска-карынфскага ордэра. На фасадзе скены — 3 сіметрычна размешчаных партала. Уваход у орхестру злучае кавеа і сцэнічныя памяшкання. Крыты праход пачынаецца ў цэнтры архестры і вядзе праз сцэнічныя памяшкання вонкі. Іншы крыты праход пачынаецца ў цэнтральнай частцы верхняга шэрагу глядзельнай залы і злучае кавеа з Трымонцыюмам  (руск.).

Зноскі

  1. Nicolay Sharankov: Unknown Governors of Provincia Thracia, Late I-Early II Century AD.
  2. Kasssbova. Bulgaria(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2016. Праверана 18 красавіка 2017.
  3. Kostash. Prodigal Daughter: A Journey to Byzantium.
  4. Античният Филипопол