Адкрыць галоўнае меню

Плю́ска (лац.: cúpula — кубачак) — чашападобны орган, які атачае плод некаторых раслін парадку Букакветныя (Fagales). Утвараецца ў выніку зрастання лісцяў і прыкветкаў рэдукаванага суквецця. Можа цалкам пакрываць плод.

Жалуды маюць выразную плюску

З'яўляецца характэрнай рысай раслін сямейства Букавыя (Fagaceae), таму асобныя даследчыкі адносілі расліны, які ўтвараюць плюскі (дуб, ляшчына, каштан), у асобнае сямейства, якое больш-менш супадае з названым сямействам. А. П. Дэкандоль у сваёй класіфікацыі аб'яднаў расліны, якія маюць плюскі, у сямейства (лац.: Cupuliferae) — літаральна гэта можна перавесці як плюсканосныя, або кубачкападобныя.

У класіфікацыі Бентама і Гукера, таксама састарэлай, таксама ёсць гэта сямейства, якое, праўда, аб'ядноўвае трохі больш раслін.

Зноскі

СпасылкіПравіць