Плюш[1] (фр.: peluche) — тканіна з доўгім (да 8 мм) ворсам  (руск.) на адным баку, разнавіднасць аксаміту. Ворс бывае шаўковы, ваўняны, баваўняны або з сінтэтычных валокнаў, такіх як поліэстэр. Само ж палатно заўсёды зроблена з баваўнянай тканіны. Выкарыстоўваецца для дэкаратыўных мэтаў, шыцця жаночага адзення, маскарадных і тэатральных касцюмаў, абіўкі мэблі, зрэдку — абцяжкі салонаў аўтамабіляў. З плюшу робіцца плюшавы мішка  (руск.) і іншыя дзіцячыя цацкі. Плюш з’яўляецца адным з асноўных матэрыялаў для вырабу заказных дызайнерскіх цацак, таму што ён мяккі і прыемны навобмацак. Яго ворс размяшчаецца па ўсёй тканіне або на асобных участках. У параўнанні з аксамітам ворс у плюшу менш густы і больш высокі. У залежнасці ад выгляду валокнаў плюш можа быць разразным (нагадвае аксаміт), пяцельным, аднабаковым, двухбаковым. Па аздабленні тканіна падзяляецца на гладкую, рысункавую, выціснутую, фасонную.

Антымакасар з плюшу

Зноскі

  1. Лазука 2015, с. 141.

Літаратура правіць

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Андреева Р. П. Плюш // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 292. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Плюш // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VII. — Стб. 126—130.