Пліса (археалагічны помнік)

Пліса — археалагічны помнік каля вёскі Пліса Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Курган правіць

Знаходзіцца насупраць канторы раённага аб’яднання Дзяржкамсельгастэхнікі. Вышыня 1,5 м, дыяметр 8 м. Адкрыў і абследаваў у 1972 годзе М. А. Ткачоў.

Паселішча правіць

Знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на краі першай надпоймавай тэрасы возера Пліса (0,8-1,2 м над вадой). Памеры 60×30 м. Выявіў і даследаваў у 1981 годзе Э. М. Зайкоўскі. Даследавана 144 м2 плошчы. Культурны пласт да 0,4 м. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, фрагмент каменнай шліфавальнай пліткі, порыстая кераміка позняга этапу нарвенскай культуры (канец III тыс. да н. э.), кераміка з жарствой у цесце і ружанцавым арнаментам сосніцкай культуры (2-я палова II тыс. да н. э.), грубаляпны посуд культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны (XVI—VIII стст. н. э.).

Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура правіць

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.

Спасылкі правіць