Пліскі сельсавет (Смалявіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Плі́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Акцябрскі.

Пліскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смалявіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Акцябрскі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 5 718
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222221
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пліскі (Велікапліскі) сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пліса. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жажэлкаўскага сельсавета[1]. 12 лістапада 1957 года ў склад Жодзінскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Буда, Высокае Ляда № 1, Градкі, Залатая Горка, Калюжкі, Новыя Градкі, Перамежнае і Сухі Астравок)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Мінскага раёна за выключэннем 5 населеных пунктаў (вёскі Забрадзенне I, Забрадзенне II, Жажэлка, Лютка, Падасіннік), якія перададзены ў склад Барысаўскага раёна[3]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 28 ліпеня 1966 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Смалявіцкага гарсавета перададзены 3 населеныя пункты (Восава, Калюга і Чорны Лес)[4]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета перададзена вёска Ліпкі, якая знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Смалявіцкага гарсавета, пасёлак Дарожны перададзены ў склад Жодзінскага сельсавета[5]. 25 снежня 2002 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зарэчча. 18 чэрвеня 2008 года ў склад сельсавета перададзена вёска Прысынак, якая знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[6]. 28 кастрычніка 2013 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Пліса ў вёску Зарэчча[7], 22 красавіка 2020 года — у пасёлак Акцябрскі[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5035 чалавек[9], з іх 91,4 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 5718 чалавек[11].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  5. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 18 июня 2008 г. № 115 Об изменении границ Жодинского, Плисского сельсоветов и г.Смолевичи Смолевичского района Архівавана 24 кастрычніка 2021.
  7. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 28 октября 2013 г. № 174 О переносе административных центров сельсоветов Смолевичского района
  8. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 22 апреля 2020 г. № 107 О переносе административного центра Плисского сельсовета Смолевичского района
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.