Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны

Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны — установа адукацыі ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці.

Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны
Заснавана 1938
Дырэктар Святлана Міхайлаўна Валюшкіна
Тып установа адукацыі
Адрас Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Камуністычная, 13.
Сайт psg-one.by

ГісторыяПравіць

Будынак школы быў пабудаваны ў 1938 годзе. Новай школе быў прысвоены № 12, а так як будынак быў пабудаваны ў часы сталінскай пяцігодкі, школу сталі называць «12-ай сталінскай».

У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак школы быў разбураны. Захавалася толькі левая сцяна будынка і 2 лесвіцы. Будынак школы быў цалкам адноўлены 19 жніўня 1946 года. Навучэнцы школы часова вучыліся ў невялікім 2-павярховым будынку на вуліцы Леніна. У горадзе на той момант было 6 школ, таму зноў адноўленай школе быў прысвоены № 7.

У 1962 годзе была зроблена прыбудова да старога будынка. У ёй размясціліся спартыўная зала, класы для працоўнага навучання. У школе з’явілася паравое ацяпленне, вадаправод, на школьнай тэрыторыі размясціўся маленькі сад.

У верасні 1966 года школа была рэарганізавана ў сярэднюю школу № 7 з выкладаннем шэрагу прадметаў на англійскай мове. Пачатковыя класы былі падзелены на тры групы і прыступілі да вывучэння англійскай мовы. Выпускалася радыёгазета на англійскай мове «The Voice of School». Пры школе існаваў свой вакальна-інструментальны ансамбль.

30 снежня 1983 года адкрыўся музей гісторыі школы.

1 верасня 1992 года рашэннем Полацкага гарвыканкама на базе СШ № 7 была адкрыта першая ў горадзе Полацкая нацыянальная гімназія.

У 2008 годзе гімназіі было прысвоена імя вялікага беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, і з таго часу яна носіць назву «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны»[1].

ДырэктарыПравіць

  • Васіль Дзмітрыевіч Ларуцін (1938—1941).
  • Данііл Кузьміч Градоўкін (1946—1962).
  • Аленай Андрэеўнай Каранзей (1962—1966).
  • Павел Іванавіч Фядоценка (1966—1974).
  • Тамара Пятроўна Гарэлікава (1992—1996).
  • Галіна Маркаўна Козел (1996—2011).
  • Ларыса Сяргееўна Уласевіч (2011—?).
  • Святлана Міхайлаўна Валюшкіна.

Былыя назвыПравіць

  • Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 (2005)
  • Полацкая дзяржаўная гімназія (1999)
  • Полацкая нацыянальная гімназія (1992)
  • Сярэдняя школа № 7 (1966)
  • 12-я сталінская школа (1938)

Вядомыя выпускнікіПравіць

Зноскі