Польскі легіён у Фінляндыі

Польскі легіён у Фінляндыі (fi. Puolan Legioona Suomessa) - добраахвотная ваенная злучэнне з палякаў расійскай арміі, якое існавала да і падчас фінскай грамадзянскай вайны ў 19171918 гг.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі, палякі, якія служылі ў царскім войску, што дыслакаваліся на тэрыторыі Вялікага Княства Фінляндскага, пачалі ствараць ваенныя саветы. Яны былі створаны ў многіх фінскіх гарадах, у тым ліку ў Хельсінкі, Іна, Лапеэнранта, Тамперэ, Вааса, Турку, Оўлу, Торніа, Хяменліна, Кокемякі, Раўма, Панеліа, Рыйхімякі, Котка, Мікелі, Поры, Выбарг, Ханка. Іх прадстаўнікі вырашылі стварыць польскае ваеннае фарміраванне.

24 красавіка 1917 г. у Выбаргу быў створаны польскі легіён у Фінляндыі. Адзін з яго заснавальнікаў быў Аляксандр Вільчэўскі. На чале яго стаў ратмістр Станіслаў Багуслаўскі. Фарміраванне складалася з камбінаваных батальёнаў розных відаў зброі ў Выбаргу, пяхотнай роты ў Іна і цяжкіх артылерыйскіх батарэй у Суоменліна. Складалася з 37 афіцэраў і каля 1,7 тысяч салдат. Усе яны былі добра ўзброеныя і экіпіраваныя. Легіён быў палітычна падначалены ЦК Вайсковай Асацыяцыі палякаў у Фінляндыі.

Пасля пачатку фінскай грамадзянскай вайны ў студзені 1918 легіён падпарадкаваўся Белым, пасля чаго прыняў удзел у баях з Чырвонай арміяй. Ваяваў у рэгіёне Выбарга.

Пасля сканчэння вайны ў маі 1918 года польскія легіянеры, пакінуўшыя фінам зброю вярнуліся ў Польшчу. Яны прымалі ўдзел у вайне супраць бальшавікоў 1919-1920 гг. Напачатку чэрвеня 1927 года ў гадавіну 10-годдзя стварэння фарміравання адбылася ўрачыстая сустрэча былых легіянераў.