Пол Атрэйдэс (англ.: Paul Atreides; МФА:[əˈtreɪdiːz]), таксама вядомы пад імем Муад'Дзіб — літаратурны герой, персанаж кніг Фрэнка Герберта «Дзюна», «Месія Дзюны» і «Дзеці Дзюны».

Пол Атрэйдэс
англ.: Paul Atreides
Першае згадванне: Дзюна: Дом Карына
Пол: Мужчынскі
Дата нараджэння: 10 175 ПГ
Дата смерці: 10 217 ПГ
Сям’я: Чані, Ірулан Карына, Лета Атрэйдэс (I), Лэдзі Джэсіка, Алія Атрэйдэс, Уладзімір Харконэн (дзед)
Дзеці: Лета Атрэйдэс (II) (забіты ў маленстве)
Лета Атрэйдэс II[1]
Ганіма Атрэйдэс
Мянушка: Усул, Муад'Дзіб
Пасада: кіраўнік Дома Атрэйдэс
Падзішах-Імператар
Род заняткаў: Квісатц Хадэрах
Фрэмены
Ролю выконвае: Кайл Мак-Лахлен«Дзюна» (1984)
Алек Ньюман — «Дзюна» (2000), «Дзеці Дзюны» (2003)

У «Дзюне» правіць

Сын герцага Лета Атрэйдэса і яго наложніцы лэдзі Джэсікі, якая належала да ордэна Бенэ Гесерыт. Атрымаў добрую адукацыю і фізічную падрыхтоўку. У 15 гадоў прыйшоў іспыт на здольнасць супрацьстаяць гіпнатычнаму голасу і вытрымліваць фізічны боль, захоўваючы пры гэтым цвёрды, чысты розум і волю. Па прыбыцці на Аракіс дапамагаў бацьку кіраваць цывілізаваным насельніцтвам планеты. Планета знявечаная папярэднім жорсткім кіраўніцтвам барона Харконэна, якія жыў у паказной раскошы, калі народ цярпеў галечу.

Пазней яго бацька быў забіты ў выніку здрады і інтрыг барона Харконэна. Пол разам з маці збеглі ў пустыню, дзе спаткалі фрымэнаў — жыхароў дзікіх мясцін, што навучыліся выжываць у амаль нясцерпных умовах планеты Аракіс. Спачатку тыя, па сваіх старых звычаях, імкнуцца забіць «чужынцаў» і дыстыляваць вадкасць іх арганізмаў у пітную ваду (якая амаль не было на планеце). Але, уражаныя магічнымі здольнасцямі лэдзі Джэсікі (гіпнатычны голас) і звышчалавечай сілай Пола, фрымэны прымаюць іх у свой сіетч (паселішча). Пол забівае чалавека, які выклікаў яго на двубой, атрымлівае усе багацці апошняга, а таксама прымае пад апеку яго жонку і дзяцей. Але закаханай Пола робіцца Чані, дачка правадыра племені. Хлопец прымае імёны Усул і Муад'Дзіб.

Між тым лэдзі Джэсіка нараджае дачку, сястру Пола — Алію Атрэйдэс. Паколькі маці ўжывала спецыі меланж і праводзіла рытуалы ў час цяжарнасці, дачка набывае свядомасць і розум яшчэ ў яе чэраве. Пасля нараджэння хутка расце і праяўляе звышчалавечы розум. У Пола і Чані нараджаецца сын, якога Пол называе ў гонар свайго бацькі — Лета.

Спасцігаючы цяжкае жыццё фрымэнаў, Пол абудзіў у сабе звышчалавечыя здольнасці і прыручыў гіганцкага пясчанага чарвяка Шаі-Хулуда, Пол паступова робіцца лідарам многіх фрымэнскіх плямёнаў. Апошнія пачынаюць бачыць у ім месію (Лісан аль-Гаіба і Махдзі). Спрабуючы абясшкодзіць сілай свайго арганізма атрутную ваду, якую выпрацоўвае цела чарвяка Шаі-Хулуда, Пол упадае ў тэрміновую кому, але яго выратоўваюць лэдзі Джэсіка і Чані. Але за дні, што правёў без прытомнасці, Пол сканіруе прастору вакол планеты сілаю свайго розуму і заўважае касмічныя караблі з незлічонымі войскамі імператарскіх сардаўкараў, сіламі іншых дваранскіх дамоў і ваярамі барона Харконэна.

Ворагі нападаюць на групу жанчын, дзяцей і старых фрымэнаў, але нечакана дзеля саміх сябе нясуць вялізныя страны, але паспяваюць схапіць у палон сястру Пола і забіць яго маленькага сына. Пол атакуе стан імператара Шадама IV. Фрымэны выкарыстоўваюць у бойцы ядзерную зброю і ручных пясчаных чарвякоў. Сілы ворага разбітыя, усё іх камандаванне ўзятае ў палон. Борон Харконэн яшчэ раней гіне ад рукі маленькай Аліі Атрэйдэс.

Пасля гэтых падзей Пол ажаніўся з дачкой імператара, прынцэсай Ірулан, і стаў імператарам усіх планет вядомага сусвету, перанёс сталіцу на планету Аракіс, а сваю каханую — Чані — зрабіў наложніцай.

У «Месіі Дзюны» і «Дзецях Дзюны» правіць

На Аракісе ствараецца культ Пола Атрэйдэса, а ў сусвеце пачынаецца Джыхад, па выніках якога малады імператар робіцца гаспадаром амаль усіх вядомых планет. Фрымэны, натхнёныя яго імем, цалкам спустошваюць каля 90 планет і дэмаралізоўваюць каля 500. Джыхад знішчае болей за 61 мільярд чалавечых жыццяў у мностве галактык. Гэта вельмі засмучае Пола Атрэйдэса, які ўсе гэтыя 12 гадоў імкнуўся ўсімі сродкамі пакласці канец Джыхаду і свайму абагаўленню. Але падзеі надоўга выйшлі з-пад яго кантролю. З'яўляючыся дэ-факта ўсемагутным імператарам, ён аказваецца бяссільным перад глабальнымі гістарычнымі падзеямі, якія наспявалі ўжо шмат стагоддзяў, пешкай якіх ён зрабіўся.

Дзяцей новаму імператару нарадзіла наложніца Чані. Гэтаму доўгі час супрацьстаяла прынцэса Ірулан: яна таемна падмешвала ў ежу Чані прэпараты, што выклікалі бясплоднасць. Але Чані пераходзіць на тэрапеўтычную дыету, якая прадугледжвае спажыванне прадуктаў з вялікім канцэнтратам спецыі меланжу. Гэта вяртае ёй плоднасць. Але дзеці — сын і дачка — у яе чэраве растуць фантастычна хутка. Чані вымушаная есці ў некалькі разоў больш звычайнай нормы, каб забяспечваць іх нармальнае развіццё. Гэта павольна знявечвае яе арганізм.

Між тым інтрыганы, што маюць намер знішчыць Пола Атрэйдэса, дасылаюць яму ў падарунак гхолу (уваскрэшанае цела) яго даўно загінулага сябра і настаўніка — Дункана Айдаха. Гхола захоўвае памяць і інтэлект чалавека, але па сваіх паводзінах нагадвае хутчэй робата. Тым не менш, гхола развіваецца, у ёй абуджаюцца рысы характару Дункана Айдаха. Уваскрэшаны выходзіць з-пад кантролю інтрыганаў і проста паведамляе маладому імператару, што дасланая каб забіць яго. У Дункана Айдаха ўсё болей абуджаецца індывідуальнасць жывога чалавека. Ён знаёміцца з сястрой Пола — Аліяй Атрэйдэс, паміж імі ўзнікае каханне.

У выніку атакі ворагаў, якія выкарыстоўваюць камнежог — моцную футурыстычную зброю, — Пол Атрэйдэс губляе вочы. Паводле закону фрымэнаў, сляпы калека павінны пакінуць свой дом і сысці ў пустыню, на верную смерць — да пясчанага чарвяка Шаі-Хулуда, якія яны казалі. Але Пол Астрэйдэс даўно быў Квісатц Хадэрахам — звышчалавекам, які можа бачыць усё, што адбываецца ў цяперашнім часу, а таксама ў мінулым і ў верагоднай будучыні. Таму, страціўшы вочы, ён як бы не з'яўляецца сляпым і застаецца ў сталіцы.

Чані нараджае дзяцей, Лета II і Ганіму, і, знямоглая, памірае. Пол Атрэйдэс бласлаўляе сваю сястру Алію на рэгенцтва, дзякуе былым слугам і сябрам, пасля чаго пакідае горад і сыходзіць у пустыню, як павінны зрабіць сляпы паводле фрымэнскіх законаў. Дункан Айдаха застаецца з Аліяй Атрэйдэс. Прынцэса Ірулан моліць пра літасць, і ёй даруюць. Але іншых інтрыганаў асуджаюць на смяротнае пакаранне — насуперак волі Пола Атрэйдэса, які дараваў усім. Яго дзеці, з-за спецыфічнага генатыпу і актыўнага ўжывання меланжу іх маці, яшчэ ў чэраве сталі фарміравацца як звышлюдзі. Менавіта там, у чэраве, у іх абудзіліся розум і мысленне — як у свой час у Аліі Атрэйдэс.

Пол доўга лічыўся загінулым, але пазней вярнуўся ў абліччы сляпога прапаведніка. Быў забіты ў канцы кнігі «Дзеці Дзюны» жрацамі яго сястры Аліі падчас прамовы з крытыкай культу сваёй асобы і рэлігіі Аліі. Ён адмовіўся ад імператарскай улады, бо прадбачыў сваё вялікае прызначэнне (гл. Залаты шлях), якое яго пужала, якое ён не жадаў выконваць. Ён павінны быў стаць бессмяротным і на некалькі тысяч гадоў ператварыцца ў тырана, штучна стрымліваць увесь тэхнічны прагрэс, абумовіць беспрэцэдэнтны застой ва ўсім сусвеце. Пасля гэтага застою павінна была наступіць адваротная рэакцыя: людзі, стаміўшыся ад тысяч гадоў стагнацыі, павінны былі рассяліцца па тысячах планет сусвету і стварыць незлічоную безліч новых, свабодных культур. Гэтае прызначэнне пазней выканаў сын Пола — Лета ІІ Атрэйдэс, «Бог-Імператар» Дзюны.

У кнізе «Паляўнічыя Дзюны» (Дзюна-7) быў уваскрэшаны ў выглядзе гхола.

Зноскі

  1. Цёзка загінулага брата.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць