Помнік Ансу Даўману
Помнік Ансу Даўману — помнік-бюст у гарадскім пасёлку Обаль, Шумілінскага раёна.
Помнік | |
Помнік Ансу Даўману | |
---|---|
55°21′10″ пн. ш. 29°17′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Обаль |
Скульптар | В. Доўнар |
Дата заснавання | 1969 |
Дата пабудовы | 1969 год |
Матэрыял | бетон |
Гісторыя
правіцьПомнік актыўнаму дзеячу рэвалюцыйнага руху ў Латвіі і герою грамадзянскай вайны Ансу Эрнеставічу Даўману знаходзіцца на вул. Піянерскай, каля школы. Пастаўлены ў 1969 г.
Апісанне
правіцьСкульптар помніка В. Доўнар. Помнік выраблены з бетону, вышыня бюста 1,1 м. прафіляванага пастамента 2 м. Трактоўка вобраза абагульненая.
Бюст быццам выразаны з суцэльнага каменю. Дэталі адзення (будзёнаўка, каўнер шчыльна зашпіленага шыняля) падкрэсліваюць характэрныя прыкметы часоў грамадзянскай вайны, нагадваюць гераічныя дні барацьбы за Савецкую ўладу. Галоўная ўвага канцэнтруецца на суровым твары, які ўдала перадае партрэтнае падабенства героя. Асіметрычна трактаваныя, наўмысна буйныя, рэзкія застылыя зрэзы з'яўляюцца кантрастным фонам спакойнай пластыкі твару. У скульптуры адчуваюцца стрыманая гармонія аб’ёмаў, выразнасць кампазіцыйнай задумы[1].
Зноскі
- ↑ ПОМНІК ДАЎМАНУ АНСУ ЭРНЕСТАВІЧУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 471.