Анс Эрнеставіч Даўман
Анс Эрнеставіч Даўман (26 лістапада 1885, хутар Крэйпі, Рыжскі павет — 1 жніўня 1920, Брэст) — актыўны дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Латвіі, герой грамадзянскай вайны.
Анс Эрнеставіч Даўман | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лістапада 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 1920[1] (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1904 года КПСС. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. 3 1914 года на франтах Gершай сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года член Нарвенскага Савета, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі старшыня Нарвенскага ВРК.
У час наступлення нямецкіх войск у лютым—сакавіку 1918 года камандзір Нарвенскага партызанскага атрада, камісар Гатчынскай дывізіі. Удзельнік вызвалення Латвіі ад нямецкіх і белагвардзейскіх войск, быў членам РВС арміі Савецкай Латвіі. У жніўні — кастрычніку 1919 года узначальваў абарону Дзвінскага ўмацаванага раёна. 3 кастрычніка 1919 года член РВС 16-й арміі на Беларусі.
3 чэрвеня 1920 года камандзір 10-й стралковай дывізіі, якая вызваляла Чэрвень, Пухавічы, Клецк, Бярозу, Кобрын, Брэст ад польскіх войск.
Анс Даўман загінуў у баі пры фарсіраванні ракі Заходні Буг пад Брэст-Літоўскам 1 жніўня 1920 года. Пахаваны ў Мінску ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага.
Памяць
правіцьУ 1969 годзе быў усталяваны помнік у г. п. Обаль. Яго імем у 1928 годзе названа вуліца ў Мінску (былая другая Старавіленская), на доме № 1 устаноўлена мемарыяльная дошка. Таксама названы вуліцы ў Нарве і Барысаве. Імя А. Э. Даўмана прысвоена торфапрадпрыемству ў Шумілінскім раёне[2].
Зноскі
- ↑ Дауман Анс Эрнестович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ ПОМНІК ДАЎМАНУ АНСУ ЭРНЕСТАВІЧУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 471.
- Даўман Анс Эрнеставіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 212.