Помнік Георгію Канстанцінавічу Жукаву (Мінск)

Помнік Георгію Жукаву — помнік у г. Мінску, размешчаны на скрыжаванні вуліцы Чыгуначнай і праспекта Жукава, у аднайменным скверы.

Помнік
Помнік Георгію Канстанцінавічу Жукаву
53°52′37″ пн. ш. 27°30′48″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 2007
Дата пабудовы 2007 год
Map

Бюст чатыры разы Героя Савецкага Саюза ўстаноўлены 8 мая 2007 года. На адкрыццё манумента прыйшлі ветэраны, вайскоўцы і пажылыя людзі.

На тэрыторыі Беларусі Г. К. Жукаў праслужыў каля 17 гадоў і прайшоў шлях ад камандзіра кавалерыйскага эскадрона да намесніка камандуючага войскамі Беларускай асобай ваеннай акругі. Па словах намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама Міхаіла Ціцянкова, які адкрываў помнік: «пад непасрэдным кіраўніцтвам маршала летам 1944 года была ажыццёўлена аперацыя „Баграціён“ па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кіраваныя ім войскі I Беларускага фронту ва ўзаемадзеянні з двума суседнімі франтамі бліскуча правялі Вісла-Одэрскую аперацыю, разграмілі Берлінскую групоўку праціўніка і занялі сталіцу гітлераўскага рэйха. А 8 мая Жукаў прыняў капітуляцыю нацысцкай Германіі».

Кошт помніка, узведзенага на сродкі ветэранаў і Мінгарвыканкама па праекце скульптара Анатоля Арцімовіча і архітэктара Аляксандра Жылінскага, ацэньваецца прыкладна ў 100 млн рублёў.

Акрамя гэтага, па просьбе ветэранаў імя Г. К. Жукава прысвоена СШ № 83 г. Мінска.

Спасылкі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.