Помнік Мікалаю Цудатворцу (Полацк)

Помнік Мікалаю Цудатворцу — манумент святому Мікалаю Цудатворцу. 24 верасня 2009 года адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка. Аўтарам скульптуры з'яўляецца С. Ісакаў.

Помнік
Помнік Мікалаю Цудатворцу
55°30′08″ пн. ш. 28°46′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Полацк
Дата пабудовы 2009 год
Map

Апісанне

правіць

Бронзавы помнік вышынёй 3,5 м усталяваны на скрыжаванні вуліц Еўфрасінні Полацкай і Касманаўтаў, недалёка ад Свята-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. На гэтым месцы раней знаходзілася манастырская капліца, дзе ў 1910 годзе быў здзейснены апошні прыпынак перад дастаўкай мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай у манастыр з Кіева-Пячэрскай лаўры.

На мармуровым пастаменце побач з помнікам усталявана шыльда з надпісам:

«Сей памятник воздвигнут в честь посещения Полоцка святейшим патриархом Московским и всея Руси Кириллом в лето 2009»[1].

Зноскі

Літаратура

правіць