Манастыр
Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр
Спаса-Праабражэнскі сабор Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра
Спаса-Праабражэнскі сабор Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра
55°31′00″ пн. ш. 28°43′00″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Полацк
Каардынаты 55°30′14″ пн. ш. 28°46′47″ у. д.HGЯO
Епархія Полацкая
Дата заснавання 1125
Сайт Афіцыйны сайт
Паштовая марка Беларусі

Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр — жаночы праваслаўны манастыр у Полацку (Беларусь), адзін з найбольш шанаваных манастыроў Рускай праваслаўнай царквы.

Змест

ГісторыяПравіць

Заснаваны святой князёўнай Ефрасінняй Полацкай у 1125 г., калі яна пасялілася каля Праабражэнскай бажніцы ў Сяльцы. З цягам часу тут былі пастрыжаны ў манаства сёстры вялебнай Ефрасінні: родная Еўдакія (Градзіслава) і стрыечная Еўпарксія (Звеніслава) — адзіная дачка полацкага князя Барыса Усяславіча.

У 1161 годзе намаганнямі Св. Ефрасінні быў узведзены мураваны Спаса-Праабражэнскі сабор — найбольш захаваны помнік старажытнаполацкай архітэктуры. Яго будаўніком быў майстар Іаан.

У 1161 годзе на гэты храм Ефрасіння ахвяравала пазалочаны напрастольны крыж (Крыж Ефрасінні Полацкай) з часціцамі мошчаў шматлікіх святых і Жыватворчага Крыжа Хрыстова. Крыж быў выразаны тутэйшым майстрам-ювелірам Лазарам Богшам.

У XIII ст. крыж быў вывезены з Полацка ў Смаленск, а адтуль пазней у Маскву, а потым вернуты ў манастыр Іванам Грозным пасля захопу ім Полацка ў 1563 годзе.

У 1580 годзе, пасля ўзяцця Полацка (1579) Стэфанам Баторыям, манастыр перададзены езуітам. У 1654 годзе, пасля захопу горада маскоўскімі войскамі, зноў перайшоў да праваслаўных. У 1667 годзе, пасля вяртання Полацка войскамі Рэчы Паспалітай, зноў перададзены езуітам, у якіх заставаўся да 1820 года.

У 1820 годзе расійскія ўлады выгналі езуітаў з Полацку, манастыр перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. У 1832 г. манастыр быў перададзены духоўнаму ведамству і ў 1840 г. адноўлены. У 1841 г. Крыж Ефрасінні Полацкай быў зноў вернуты ў Спаса-Праабражэнскі сабор.

У 1840-х гадах старажытная мясцовасць была прылічана да разраду першакласных. У манастыры размясцілася Спаса-Ефрасіннеўскае духоўнае вучылішча. У 1847 г. пры ігуменні Клаўдзіі (Шчыпаноўскай) была пабудавана Ефрасіннеўская трапезная царква.

У 1897 годзе пры ігуменні Яўгеніі (Гаваровіч), паводле праекта архітэктара У. Ф. Коршыкава ў псеўдавізантыйскім стылі была ўзведзена манументальная пяціглавая Крыжаўзвіжанская царква.

У 1921 г. манастыр быў зачынены, крыж рэквізаваны, у 1928 г. перавезены ў Мінск, у 1929 — у Магілёў. У 1941 у час Вялікай Айчыннай вайны Крыж Ефрасінні Полацкай бясследна знік і дагэтуль не знойдзены.

У 1929 годзе экспедыцыяй у складзе расійскіх мастакоў і рэстаўратараў Ігара Грабара, Рыгора Чырыкава[ru] і П. І. Юкіна ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры былі выяўлены і раскрыты фрэскі ХІІ ст.

АрхітэктураПравіць

На пачатак 20 ст. архітэктурны комплекс манастыра фарміравалі размешчаныя курданёрам вакол невялікай плошчы 3 мураваныя храмы, брама-званіца (16 ст.), 2-павярховы, збудаваны яшчэ езуітамі келейны корпус (пачатак 18 ст.), каля 20 драўляных і мураваных жылых і гаспадарчых будынкаў, сад і агарод. У другой палавіне 19 ст. да брамы прыбудаваны 2 бакавыя жылыя корпусы і ўзведзена вежа (не збераглася), у пачатку 20 ст. з заходняга боку брамы пастаўлены 2-павярховы жылы корпус. У сярэдзіне 19 ст. побач са Спаса-Праабражэнскай царквой пабудавана «цёплая» царква-трапезная ў імя прападобнай Ефрасінні Полацкай. У 1899 г. ўзведзены вялікі мураваны сабор у гонар Уздвіжэння Крыжа Гасподняга. Галоўная планіровачная вось манастыра вызначаецца брамай-званіцай і Спаса-Праабражэнскай царквой.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 467—468.

СпасылкіПравіць