Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў
Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў (1858 — 1920) — грамадзянскі інжынер, архітэктар, чыё творчае жыццё цесна звязана з беларускімі землямі.
Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1858 |
Дата смерці | 1920 |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАдукацыя
правіцьПачатковую адукацыю атрымаў у сумскім рэальным вучылішчы[1]. У 1880 годзе паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, які скончыў у 1866 годзе са званнем грамадзянскага інжынера і правам на чын X класу[1].
Прафесійная дзейнасць
правіцьАдразу пасля выпуску з інстытута заняў пасаду тэхніка пры херсонскім губернскім земстве, а праз тры гады пераведзены малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення Віцебскага губернскага праўлення[1].
У 1895—1901 гадах Віцебскі губернскі архітэктар , у 1901—1909 — губернскі інжынер у Віцебску. Адначасова ў 1895—1917 гадах Полацкі епархіяльны архітэктар[1].
Праекты
правіць3 1887 года ажыццяўляў тэхнічны нагляд за будаўніцтвам у павятовых гарадах губерні Лепелі, Себежы, Люцыне, Рэчыцы. Паводле праектаў Коршыкава і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны ў Крыжаўзвіжанская царква ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры (1897), Свята-Увазнясенская царква ў Лужасне[крыніца?], у Віцебску жаночая Марыінская гімназія (1902), рэканструяваны будынкі духоўнай кансісторыі (1900) і губернатарскага дома (1916), вялося будаўніцтва пазямельна-сялянскага банка (1912—15, аўтар інжынер К. Тарасаў). Выканаў праекты цэркваў і ажыццяўляў іх будаўніцтва ў вёсках Нача і Марцінава Лепельскага павета, Старая Слабада?! Люцынскага павета, Чурылава (1900) і Нова-Замшаны (1905) Дрысненскага павета; Астроўскае і Таралева (1903) Віцебскага павета (перабудова апошніх), праектаваў і будаваў царкоўнапрыходскія школы, жылыя дамы[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 166
- ↑ Коршыкаў Уладзімір Фёдаравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Коршыкаў Уладзімір Фёдаравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Коршыкаў Уладзімір Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с. — 3000 экз. — ISBN 985-11-0190-7
Спасылкі
правіцьУладзімір Фёдаравіч Коршыкаў на Вікісховішчы |