Помнік Міндоўгу (Вільнюс)

Помнік Міндоўгу — помнік каралю Міндоўгу ў Вільнюсе. Помнік размешчаны перад галоўным будынкам Нацыянальнага музея Літвы.

Помнік
Помнік Міндоўгу
Помнік Міндоўгу ў Вільні
Помнік Міндоўгу ў Вільні
54°41′07″ пн. ш. 25°17′19″ у. д.HGЯO
Краіна Літва
Горад Вільнюс
Скульптар Рэгімантас Мідзвікіс(літ.) бел.
Архітэктар Альгімантас Насвіціс(руск.) бел., Рычардас Крыштапавічус(літ.) бел., Іняса Алістратавайце
Дата заснавання 2003
Дата пабудовы 2003 год
Вышыня 3,5
Матэрыял граніт

Помнік створаны вядомым скульптарам Рэгімантасам Мідзвікісам(літ.) бел. і архітэктарамі Альгімантасам Насвіцісам(руск.) бел., Рычардасам Крыштапавічусам(літ.) бел., Інясай Алістратавайце. Урачыста адкрыты 6 ліпеня 2003 года падчас святкавання 750-годдзя каранацыі Міндоўга.

Гранітная фігура караля Міндоўга вышынёй тры з паловай метры сядзіць на троне, трымаючы ў руках сімвалы каралеўскай улады — дзяржаву і скіпетр. Каралеўскі трон усталяваны на круглым шэрым пастаменце, абрамленым сонечным календаром, на якім адзначаны найважнейшыя язычніцкія балцкія і хрысціянскія святы.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць