Помнік Тарасу Шаўчэнку (Магілёў)
Магілёў
Помнік Тарасу Шаўчэнку — помнік у Магілёве, размешчаны на Траецкай набярэжнай на левым беразе Дняпра. Прысвечаны ўкраінскаму паэту і мастаку Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку.
Помнік | |
Помнік Тарасу Шаўчэнку | |
---|---|
53°53′07″ пн. ш. 30°20′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Віктар Сухенка |
Архітэктар | Ірына Бурэніна |
Дата пабудовы | 2005 год |
Адкрыты 18 жніўня 2005 г., напярэдадні 14-годдзя незалежнасці Украіны, па ініцыятыве мясцовых украінскіх грамад пры арганізацыйнай падтрымцы пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і пры актыўным удзеле гандлёва-эканамічнай місіі пры ўкраінскім дыпламатычным прадстаўніцтве. Аўтарамі помніка з’яўляюцца ўкраінскі скульптар В. В. Сухенка і беларускі архітэктар І. А. Бурэніна.
Уяўляе сабой пагрудны бронзавы бюст на гранітным пастаменце.