Траецкая набярэжная (Магілёў)
Траецкая набярэжная — сквер у Магілёве. Размешчаны па Пушкінскім праспекце, уздоўж набярэжнай на левым беразе ракі Дняпро. Назву атрымаў ад гістарычнага Траецкага пасада, які размяшчаўся на гэтым месцы.
Траецкая набярэжная? | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | набярэжная[d] і сквер |
Размяшчэнне | |
53°53′15″ пн. ш. 30°19′54″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2005 годзе ў скверы ўстаноўлены помнік украінскаму пісьменніку Тарасу Шаўчэнку. У 2014 годзе ў гонар 11 армян, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны за вызваленне Магілёўскай вобласці, устаноўлены памятны знак «Хачкар».
У часе рэканструкцыі Дняпроўскага моста і Пушкінскага праспекта ў лютым 2016 года былі выяўлены падмуркі Траецкай царквы канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя, быў скарэктаваны праект: зменена траса веладарожкі, падмуркі пакінутыя адкрытымі, вакол іх узведзена паўкруглая падпорная сценка з габіёнаў[1], якая ўтрымлівае насып пад праспектам.
Прапанову аб прысваенні назвы ўнесла Камісія па тапаніміцы і ўвекавечванні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва ў 2010 годзе[2]. У красавіку 2015 года Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў зацвердзіў назву «Траецкая набярэжная», іншая частка сквера ўздоўж Вялікай Чавускай вуліцы атрымала назву «Набярэжная воінаў-інтэрнацыяналістаў»[3].
Зноскі
- ↑ ПУШКИНСКИЙ МОСТ: ИСТОРИЯ И СОВРЕМЕННОСТЬ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2020. Праверана 5 лютага 2020.
- ↑ Комиссия по топонимике Могилева предложила переименовать 10 скверов и парков города Архівавана 2 мая 2019.
- ↑ По решению горсовета набережная Днепра в Могилёве получит два названия Архівавана 11 кастрычніка 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Траецкая набярэжная (Магілёў)