Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Мінск)
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — бронзавы помнік у Мінску, устаноўлены перад Домам урада на плошчы Незалежнасці. Прысвечаны расійскаму і савецкаму палітычнаму і дзяржаўнаму дзеячу, рэвалюцыянеру, стваральніку партыі бальшавікоў, аднаму з арганізатараў і кіраўнікоў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, старшыні Савета Народных Камісараў РСФСР і СССР Уладзіміру Леніну. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.
Помнік | |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну | |
---|---|
53°53′44″ пн. ш. 27°32′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Скульптар | М. Г. Манізер |
Архітэктар | І. Р. Лангбард |
Дата заснавання | 1933 |
Дата пабудовы | 1933 год |
Вышыня | 7 м |
Матэрыял | бронза, чорны лабрадарыт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПомнік быў адкрыты 7 кастрычніка 1933 года. Аўтары помніка — скульптар М. Г. Манізер і архітэктар І. Р. Лангбард. Фігура Леніна вышынёй 7 м адліта з бронзы, пастамент выкананы з чорнага лабрадарыту. З чатырох бакоў масіўнага пастамента гарэльефы: «Кастрычніцкая рэвалюцыя», «Абарона Радзімы», «Індустрыялізацыя краіны», «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі». У. І. Ленін выяўлены выступоўцам на трыбуне з прамовай перад чырвонаармейцамі, якія ўходзяць на Заходні фронт. Помнік з'яўляецца цэнтрам архітэктурнай кампазіцыі Дома ўрада і прылеглай да яго плошчы[1].
Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі скульптуру. Адноўлена была ў 1945 годзе, адліта па ўцалелых формах, якія захаваліся ў майстэрні М. Г. Манізера ў Ленінградзе[2].
Зноскі
- ↑ Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну(недаступная спасылка). Мінск стары і новы. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Воінаў А. А. Леніну У. І. помнік // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1986. — Т. 3. — С. 233. — 751 с.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. — Мінск, 1988.
- Дом правительства Республики Беларусь / И. И. Сацукевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 417
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Мінск)
- Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Мінск) на сайце «Архіварта»