Помнік Яну Непамуцкаму на Тумскім востраве

По́мнік Св. Я́ну Непаму́цкаму — помнік аўтарства Яна Юрыя Урбанскага ў гонар святога Яна Непамуцкага на Тумскім востраве ва Вроцлаве. Маючы вышыню 9,5 метраў, з'яўляецца найвялікшым у свеце помнікам гэтаму святому.

Помнік
Помнік Яну Непамуцкаму на Тумскім востраве
Pomnik św. Jana Nepomucena na Ostrowie Tumskim
Помнік на фоне касцёла Св. Крыжа
Помнік на фоне касцёла Св. Крыжа
51°06′53″ пн. ш. 17°02′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Вроцлаў
Скульптар Ян Юрый Урбанскі
Дата заснавання 1732
Будаўніцтва 17301732 гады
Вышыня 9,5
Матэрыял пясчанік
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва Вроцлаве знаходзяцца яшчэ чатыры помнікі святому Яну Непамуцкаму: на вул. Святаянскай, Траўгута, Асабовіцкай і Шэўскай.

Гісторыя правіць

Помнік паўстаў у 17301732 гадах на замову ўроцлаўскай кафедральнай капітулы. Пастаўлены на Касцёльнай плошчы, перад касцёлам Св. Крыжа і каталіцкім прытулкам Orphanotropheum. Паводле хронікі, быў адчынены ў маі 1732 года і каштаваў 2049 флорынаў.

Апісанне правіць

Помнік выкананы з пясчаніку ў барочным стылі, у плане нагадвае грэчаскі крыж. На цокалі пастаменту змешчаныя чатыры сцэны з жыцця святога. На першай Ян Непамуцкі спавядае каралеву Сафію, жонку чэшскага караля Вацлава IV Люксембургскага. На другой Непамуцэн паказаны ў адным з эпізодаў паломніцтва, яшчэ адна сцэна датычыць моманту допыту святога ў караля Вацлава, а апошняя — скідання яго ў Влтаву. Вышэй знаходзяцца картушы з запісамі пра фундатараў і з тэалагічнымі каментарамі. Над імі — постаці ангелаў-атлантаў, якія трымаюць пірамідальны блок з постаццю святога Непамуцэна. Ён стаіць на аблоках з паднятай угору рукой, якая трымае крыж. З аблокаў выглядаюць ангелкі. Над галавой святога зоркі, атаясамленыя з тымі зоркамі, што з'явіліся на небе падчас замардавання мучаніка. Помнік агароджаны каменнай балюстрадай.


Літаратура правіць

  • Encyklopedia Wrocławia. — Wrocław: Wydawnictwo Dolnośląskie, 2006. — ISBN 83-7384-561-5.
  • Wojciech Chądzyński. Wrocław jakiego nie znacie. — Wrocław: VIA NOVA, 2010. — ISBN 978-83-60544-75-4.

Спасылкі правіць