Помнік вызваліцелям (Лёзна)
Помнік вызваліцелям — помнік у гарадскім пасёлку Лёзна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца пры ўездзе ў гарадскі пасёлак на шашы Віцебск — Смаленск.
Помнік | |
Помнік вызваліцелям | |
---|---|
55°01′52″ пн. ш. 30°47′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Лёзна |
Будаўніцтва | 1983 — 1983[1] |
Аіпсанне
правіцьПомнік уяўляе сабой танк Т-34, які размешчаны на прамавугольным пастаменце, што пераходзіць у зігзагападобную плоскасць з мемарыяльнай дошкай, выявамі гвардзейскага знака, ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі. Побач, на адной з мемарыяльных пліт, пералічаны воінскія злучэнні, якім за вызваленне пасёлка было прысвоена ганаровае званне «Лёзненскія». На гэтай жа сцяне напісаны радкі-рэквіем: «Людзі! Пакуль сэрцы б’юцца, памятайце, якой цаной заваявана шчасце». Пад самім жа танкам на цэнтральным пастаменце знаходзіцца подпіс-прысвячэнне: «Савецкім воінам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні гарадскога пасёлка Лёзна і раёна. Ад працоўных Лёзненшчыны».
Аўтар кампазіцыі — беларускі архітэктар А. Сцяблецкі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Дулеба, Г. І. Помнік вызваліцелям / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 289.
- Тихомирова, Н. Танк на пьедестале / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2001. — 20 лют. — С. 2.